Да Міжнароднага дня правоў дзіцяці ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшоў Дзень інфармацыі “Твае правы падлетак”. Бібліятэку наведалі вучні 8 класа сярэдняй школы. Бібліятэкар расказала пра правы і абавязкі сучаснага падлетка, што кожны павінен ведаць свае правы і ўмець іх абараняць. Рабяты пазнаёміліся з асноўнымі дакументамі, з Дэкларацыяй ад правах дзіцяці, з Законам Рэспублікі Беларусь, а таксама прынялі ўдзел у цікавай віктарыне.