15 верасня да Дня бібліятэк Беларусі ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшла бібліяноч “Твое величество – библиотека”. На працягу мерапрыемства працавалі пляцоўкі “Магічны салон”, дзе можна было паваражыць па кнізе; працавала бібліякафэ, дзе  кожны мог ацаніць асартымент забаў і аставіць свае пажаданні на “чайным сервізе”; у “кніжнай рулетцы” удзельнікі паказалі свае веды па літаратуры і здзейснілі падарожжа “па сцяжынках казак”; можна было зрабіць фотаздымак ў фотазоне “Кніжны анёл”. Гэтая фотазона была зроблена са старонак кніг, якія цяпер атрымалі другое жыццё ў выглядзе крылаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.