26 кастрычніка ў рамках Дня прававых ведаў “Твае правы і абавязкі” у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт”. Бібліёграф нагадала, што 20 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень дзіцяці, гэта дзень прыняцця “Канвенцыі аб правах дзіцяці”, удзельнікі пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі. Адбыўся агляд літаратуры, падлеткі пазнаёміліся з прававымі дакументамі, якія датычацца правоў дзіцяці, даведаліся аб прававым сайце для дзяцей “mir.pravo.bу”. На сустрэчы прысутнічаў інспектар па справах непаўналетніх Філіповіч Мікалай Вячаслававіч. Мікалай Вячаслававіч расказаў аб крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці непаўналетніх, правёў гутарку пра шкодныя звычкі, засяродзіў увагу на больш значную тэму сённяшняга часу — “Палавая недатыкальнасць непаўналетніх”. Расказаў больш падрабязна пра віды гвалту, якія артыкулы ў крымінальным кодэксе адказваюць за гэта злачынства. Нагадаў куды падлеткі павінны звярнуцца, калі сталі ахвярай. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны памяткі “Что делать, если ты пострадал”.