Пра шкоду курэння сказана шмат, напісана мноства кніг, рэклама тытунёвай прадукцыі абавязкова ўтрымлівае папярэджанне пра магчымыя сур’ёзныя наступствы, але курыльшчыкаў менш не становіцца. Па якіх прычынах людзі добраахвотна атручваюць сябе?!… Нехта скажа, што цыгарэта заспакойвае, нехта спашлецца на звычку, нехта курыць «за кампанію». Курэнне – не бясшкодны занятак, гэта сапраўдная залежнасць, ад якой цяжка пазбавіцца. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі далучыўся да інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», якая ладзицца з 31 мая па 21 чэрвеня. У бібліятэцы аформлена тэматычная паліца «Твой і наш вораг: ТЫТУНЬ». На ёй прадстаўлена шмат карыснай інфармацыі аб шкодзе курэння: памяткі «За жизнь без табака», «Влияние пассивного курения на организм человека», «Будь самим собой». Наведвальнікам бібліятэкі былі прапанаваны наступныя выданні: В.Д.Казьмин «Хочу бросить курить! Это проще, чем вы думаете!», Л.Люс «Борьба со злом», В.В. Деларю «Губительная сигарета», В.А.Качан «О вреде курения», Л.Ю. Смирнов «Как избавить общество от вредных привычек», В. Надеждина «Бросаю курить», В.Н.Ягодинский «Школьнику о вреде никотина и алкоголя» і інш. выданні.