З 04 па 11 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы дзейнічала выстава творчых работ “Творчество рождает радость”. На выставе былі прадстаўлены творчыя работы, аўтарамі якіх з’яўляюцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”. Усяго прадстаўлена больш за 50 работ. На выставе можна было ўбачыць самыя розныя работы: карціны, вышыўкі, вязанне, мяккія цацкі, вазы. Каля кожнага выраба можна было надоўга затрымацца, палюбавацца, здзівіцца таленту людзей з інваліднасцю.