Тыдзень бацькоўскай любові пройдзе ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка. Традыцыйна ў Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень матулі, а 21 кастрычніка святкуюць Дзень таты. Прамежак паміж гэтымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові. У дзяржаўнай установе культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка ”Тыдзень бацькоўскай любові прымеркаваны падтрымцы сямейных каштоўнасцей і стварэнню атмасферы ўзаемаразумення і падзякі да тых, хто дорыць нам жыццё. У бібліятэках аформлены тэматычныя выстаўкі, на якіх экспануюцца кнігі і часопісы пра мацярынства і бацькоўства, мастацкія творы пра важную ролю бацькоў у лёсах сваіх дзяцей, гісторыі ўзаемаадносін і пераадолення канфліктаў унутры сям’і, а таксама навінкі літаратуры для ўсіх чытаючых мам, тат.