18 верасня ў раённай бібліятэцы ў рамках прома-акцыі «Разам з кнігай мы расцём» адбылася экскурсія для дашкольнікаў «У царстве кніжных скарбаў». Хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэла вялікая чытальная зала, дзе дзецям расказалі для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёмілі з правіламі паводзінаў у бібліятэцы і правіламі карыстання кнігай. Маленькія наведвальнікі ўбачылі, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна знаходзіцца, каб любы чалавек, які хоча прачытаць дадзеную кнігу, мог лёгка і хутка самастойна яе знайсці. Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей лялечную замалёўку «Як зайка-выхваляйка захацеў стаць чытачом бібліятэкі». Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі масу ўражанняў і паабяцалі быць добрымі і акуратнымі чытачамі і часта прыходзіць у госці ў царства кніжных скарбаў.