Вось і скончыліся летнія школьныя канікулы і для дзяцей зноў зазвінеў пералівістым вясёлым звонам школьны званок. 1 верасня Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла дзяцей на бібліякомпас “У Дзень Ведаў — разам з намі!”. У бібліятэку завіталі вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Грэдзюшка Таццянай Станіславаўнай. Спачатку ладзілася экскурсія-знаёмства з бібліятэкай “Улыбнулись книжки — к нам пришли детишки”, падчас якой дзеці даведаліся аб тым, як і дзе жывуць кнігі, навучыліся арыентавацца ў “кніжкіным” доме і пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай. Затым, школьнікі пусціліся ў святочную гульню-падарожжа па цудоўнай краіне Ведаў пад назвай “День Знаний, или ученье с увлеченьем”, дзе іх чакалі шматлікія станцыі: “Что положим мы в портфель?”, “Літаратурная”, “Матэматычная”, “Загадкавая”, “Выяўленчая”, “Навакольны свет”, на якіх трэба было праявіць кемлівасць, быць абавязкова вясёлым і пазітыўным, не забыўшыся ўзяць з сабою ў партфель гумар, усмешкі і дзіцячы звонкі смех. Выслухаўшы на станцыі “Мудрых парад” парады мудрага Філіна, напрыканцы мерапрыемства дзеці далі “Клятву вучня” і пазнаёміліся з выставай-прызывам “У Дзень Ведаў — разам з намі!”. Бібліятэка жадае ўсім школьнікам выдатных адзнак, яркіх і захапляльных перамог, і, канешне, сябраваць з нашай бібліятэкай.