У казачнае падарожжа “У гасцях у беларускай казкі” адправіліся юныя чытачы Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры. Дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “У гасцях у беларускай казкі”. Выстава была падрыхтавана з дапамогай прыгожых, маляўнічых дзіцячых кніг, дзе былі прапанаваны творы беларускіх аўтараў: Л. Рублеўскай, Р. Бензярука, А. Бутэвіча, У. Ліпскага, А. Карлюкевіча, А. Масла і іншых, якія пішуць казкі для дзяцей. Затым з цікавасцю паслухалі, а некаторыя творы прачыталі і самі, напрыклад народныя казкі рознай тэматыкі: чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, казкі пра жывёл. Пасля гэтага з задавальненнем адказвалі на пытанні па прачытаным тэксце, давалі характарыстыку героям. Казка прымусіла задумацца ўсіх ўдзельнікаў мерапрыемства абучынках герояў і вучыцца на іх памылках. Дзеці весела і цікава правялі свой час за кнігамі.
