А ці ведаеце Вы што…? У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі пачала дзейнічаць летняя кніжная выстава “У гасцях у лета”. На ёй прадстаўлена літаратура на любы густ. На паліцы “Акадэмія вясёлых кніг” змешчаны кнігі з вясёлымі гісторыямі і прыгодамі. Тут рабят чакаюць творы В.Нікольскай, Г.Остэра, В.Драгунскага і іншых пісьменнікаў. Усе дзеці любяць гуляць ці штосьці рабіць сваімі рукамі. Такія чытачы знойдуць патрэбную літаратуру на паліцы “Пачытаем, пагуляем”. Пашырыць свой кругагляд дапамогуць творы замежных аўтараў. Аматараў такога чытання на паліцы “Кнігі нашых сяброў” чакаюць новыя кнігі М.Хейга, Х.Вебб, Ф. Харрыс, А.Грабоўскага і іншых пісьменнікаў. Ні адна летняя выстава для дзяцей не абходзіцца без паліцы “Казка стукаецца ў дзверы”. На гэты раз мы вырашылі прадставіць на ёй больш казак сучасных аўтараў. Сама выстава аформлена з густам. На паліцах побач з творамі знаходзяцца лялечныя героі. Паўсюль кветкі, матылькі, божыя кароўкі, як сапраўдным летам.