Працягвае сваю работу аматарскае абʼяднанне “Вясёлы мурашнік”, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўская раённай бібліятэкі. Удзельнікі абʼяднання — вучні 3 класа гімназіі №1 г. Дзятлава начале з класным кіраўніком Ганчарук Анастасіяй Аляксандраўнай. 17 сакавіка для іх ладзілася гульня-віктарына “У гасцях у прыроды”. Падчас мерапрыемства дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа, узяўшы з сабою веды і кемлівасць, сяброўства і знаходлівасць, у якім пазнаёміліся са звярамі і птушкамі з дапамогай “Дзіцячай электроннай энцыклапедыі Кірыла і Мяфодзія”, з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі. Напрыканцы ўсе жадаючыя выбралі для чытання цікавую кнігу.