У Раготнаўскай СБк 26 студзеня адбылося першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Сонейка». Пасяджэнне прайшло ў фоме гульні – віктарыны пад назвай «У гасцях у прыроды». Дзеці разам з бібліятэкарам Аленай Якаўчык адправіліся ў падарожжа па Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь, падужаліся сваімі ведамі аб звярах і птушках нашай Беларусі.