Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна–мастацкай спадчыны дзейнічае выстава “У гэтых сімвалах гонар і слава”. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з выданнямі, якія расказваюць пра сімвалы нашай краіны. Цяперашнія герб і сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку народнага галасавання 14 мая 1995 года. Народны характар нашай свабоднай, незалежнай краіны пацвярджаецца не толькі сімваламі — гербам і сцягам, — але і штодзённымі клопатамі дзяржавы аб развіцці эканомікі і культуры нашай краіны. Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! У іх – наш гонар і клятва – захоўваць вернасць свайму мудраму, гераічнаму народу.