У філіяле Казлоўшчынская ГПБЦ у рамках абласного біблія марафона “77 хвілін для чытання” для дзяцей 6 класа ДзУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”прайшоў урок патрыятызму “У гэтых сімвалах – гонар і слава”, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар расказала рабятам пра тое, што такое дзяржаўныя сімвалы і чаму яны важныя для кожнай дзяржавы, а таксама, выкарыстоўваючы матэрыялы кніжнай выстаўкі, юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы – гербам, сцягам, гімнам. Вызначылі значэнне эмблем, намаляваных на гербе і флагу, а таксама значэнне іх колераў, даведаліся аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, адказвалі на пытанні віктарыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.