7 ліпеня у рамках “Купалаўскага дня на Гродзешчыне” аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіў літаратурную гасцёўню “У госці да Купалы”. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі  працоўнага  лагера  «Расток», што працуе пры ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава» з выхавацелямі Аблажэй Жаннай Генрыхаўнай і Стракоўскай Алёнай Яўгеньеўнай. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, драматурга Янкі Купалы,прагледзелі электронную прэзентацыю і адказвалі на пытанні віктарыны. Падчас мерапрыемства гучалі Купалаўскія вершы і песні на вершы паэта. Аформлена выстава “Купалаўскі дзень на Гродзеншчыне 07.07.2021”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.