Тыдзень дзіцячай кнігі ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы 23 сакавіка распачаўся з знаёмства кніжнай выставы «Дзіцячыя кнігі –юбіляры-2021». У свеце літаратуры юбілярамі могуць быць не толькі вядомыя паэты і пісьменнікі, але і кнігі. У 2021 годзе даволі шмат твораў вялікіх аўтараў усяго свету святкуюць круглую дату. У гэтым годзе адзначаецца 85 гадоў кнізе «Міколка-паравоз» Міхася Лынькова, 50 гадоў «Чытанка-маляванка» Васіля Віткі, юбілей 100 гадоў адзначаюць «Алые паруса» Аляксандра Грына. Гэтыя і іншыя кнігі-юбіляры прадстаўлены на выставе ў вольным доступе. Затым бібліятэкары ладзілі свята кнігі «У кніжным царстве».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.