У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Напярэдадні Дня Незалежнасціў філіяле “Казлоўшчынская ГПБЦ” 2 ліпеня прайшоў паэтычны калейдаскоп “Над маім лунае лёсам Беларусь мая” і прысвечаны ён нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь. Наведвальнікі бібліятэкі чыталі вершы пра Беларусь. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю нашых мясцовых паэтаў і зачытала іх вершы пра Радзіму.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.