2 чэрвеня адбылося адкрыццё летняй пляцоўкі чытальні пад адкрытым небам “Книжная радуга лета” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. На пляцоўку завіталі наведвальнікі аздараўленчага лагера “Алімпіец” установы “Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”. Якое лета ў бібліятэцы без кнігі?! З наведвальнікамі пляцоўкі ладзілася гульня-віктарына “У краіне літаратурных герояў”, падчас якой дзеці памераліся ведамі любімых герояў, пазнаёміліся з выставай-рэкламай “Не скучное чтение для цифрового покаления”. У астатні час гулялі ў шашкі на інтэрактыўнай дошцы і іншыя гульні, чыталі на свежым паветры кнігі, якія іх зацікавілі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.