У рамках краязнаўча-патрыятычнага бібліятэчнага праекта “Па дарогах вайны ішлі мае землякі” у філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” прайшоў урок мужнасці “У лёсе іх была вайна”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў старэйшых класаў з дакументальнымі матэрыяламі, аб жыцці і дзейнасці землякоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі падпольшчыкамі і якім даручылі ўзначаліць падпольную камсамольскую арганізацыю. Моладзь згодна з заданнем партызан збірала зброю, выводзіла са строю тэлефонную сувязь на дарогах Дзятлава – Ліда, Дзятлава – Наваельня, у “рэйкавай вайне” маладыя людзі былі праваднікамі падрыўнікоў.
У выкананні дзяцей прагучалі вершы пра вайну. Галоўнае, каб вайна заставалася ў вершах, малюнках, карцінах і ніколі не паўтаралася ў жыцці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.