Лета для бібліятэкі – заўсёды доўгачаканае свята. Гэта час збіраць “кніжны букет”, традыцыйныя летнія чытанні. 14 жніўня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны ладзіла ў парку насупраць бібліятэкі літаратурную альтанку “У нашего крыльца нет забавам конца”. Дзеці з задавальненнем прымалі удзел  у конкурсах,  гульнях, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы. На дыване ў цяні дрэў гарталі любімыя часопісы, знаёміліся з новымі паступленнямі ў бібліятэку. Падлеткаў зацікавіла кніга А.Якімовіча ” Русалка”, а дзецям малодшага школьнага ўзросту спадабалася кніга А.Якімовіча “Казкі-крыжаванкі”. Для тых, хто любіць прыгоды даспадобы прыйшлася кніга І.Токаравай “Часы или Тим в Мирском замке”. Дзеці з карысцю правялі вольны час на свежым паветры, кожны знайшоў сабе занятак  па густу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.