Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны запрасіла сваіх чытачоў на своеасаблівую вандроўку “Вакол свету за адно лета”. Наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай ”У падарожжа па роднай зямлі”, дзе прадстаўлена літаратура пра гістарычныя мясціны Гродзенскай  вобласці.Пазнаёміўшыся з гэтымі кнігамі можна зазірнуць  у гарады і мястэчкі Гродзеншчыны, каб лепш даведацца пра нашу зямлю, яе гісторыю і палюбавацца непаўторнымі краявідамі. Прыгажосць  і крыштальную чысціню азёраў, у тым ліку апетага геніяльным Адамам Міцкевічам возера Свіцязь. Жамчужынамі Беларусі сталі рукатворныя артэрыі – Аўгустоўскі канал і канал Агінскага. Прынёманская зямля захавала шмат маўклівых сведкаў мінулых падзей, гэта зямля замкаў, храмаў, палацаў.

Усё гэта  — наша Радзіма, якая завецца дарагім і родным, непаўторным і адзіным словам – Беларусь. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.