Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць”, прысвечанай трагедыі Хатыні, спаленай разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года, і ўсіх беларускіх мястэчак, якія раздзялілі яе лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. Каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады, на свяшчэнным для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада.