Не трэба мне пяяць на Беларусі?
Нас кліча рух,пякнюткае жыццё!
У песнях я – на Беларусь малюся,
Як моліцца ля возера трысцё.
У. Дубоўка
Жукоўшчынская сельская бібліятэка- цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны працягвае знаёміць сваіх чытачоў з творчасцю паэтаў- юбіляраў 2020 года. 18 ліпеня бібліятэка пазнаёміла сваіх наведвальнікаў з творамі беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, пачынальніка беларускай паэзіі Уладзіміра Дубоўкі, 120-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў бягучым годзе. Чытачы пазнаёміліся з творамі майстра самабытнага беларускага слова: зборнікамі вершаў “Строма”, “Трысцё”, “Credo”, “Наля”, “О Беларусь, мая шыпшына…” і інш. Шматграннай песняй пра Беларусь і яе народ стала кніга “Палеская рапсодыя”. Адметны талент паэта выяўляецца і ў перакладах твораў сусветнай класічнай паэзіі. Дзецям спадабалася народная казка ”Як унук дзеду дапамог”, палеская казка “Як сінячок да сонца лётаў”, “Чые рукі прыгажэйшыя”, “Праўдзівы хлопчык”.