27 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання “Праменьчык”, што дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з фізічнымі абмежаванымі магчымасцямі. Для іх ладзілася гульня-падарожжа “У пошуках краіны здароўя” і была прымеркавана да Сусветнага дня здароўя. Мерапрыемства прайшло на пазітыўных эмоцыях: рабілі зарадку для вачэй, слухалі лячэбную музыку для зняцця негатыву, фітнэс зарадку ў музычным суправаджэнні, падчас віктарыны паспрабавалі вывесці асноўныя састаўляючыя, якія ўплываюць на здароўе і жыццё чалавека. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд сацыяльнага відэароліка па здароваму ладу жыцця.