Дзятлаўшчына – гэта цікавы і непаўторны край. Яна натхняла і працягвае прывабліваць сваім хараством, сваей непаўторнасцю паэтаў і пісьменнікаў, гісторыкаў і даследчыкаў, мастакоў і архітэктараў, навукоўцаў, кожны з якіх імкнуўся праславіць наш край, нашу маленькую Радзіму, каб пакінуць для нашчадкаў бясцэнны дар – часцінку сябе і сваёй працы на карысць роднай зямлі. 4 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча «У последней любви на краю» з мясцовай пісьменніцай, Аленай Рыгораўнай Абрамчык. Творчыя магчымасці гэтай таленавітай жанчыны засяроджаны не толькі на паэзіі. У яе няўрымслівай душы нараджаюцца вершы. Вершы  пра тое, што блізка кожнай жанчыне – каханне. Алена Рыгораўна   шчыра, пранікнёна расказвала пра сябе, пра сваё першае каханне, чытала вершы, якія, здавалася, пішуцца сэрцам, выходзяць самі з нетраў яе натхнёнай душы. У рамках сустрэчы адбылася прэзентацыя паэтычных зборнікаў “Послевкусие”, “У последней любви на краю”. Яна зарадзіла прысутных хваляй пазітыву, кожны  ўдзельнік атрамаў вялікае задавальненне ад творчай сустрэсы з пісьменніцай. Алена Рыгораўна падарыла бібліятэцы некалькі сваіх выданняў.  Напрыканцы сустрэчы прысутныя выказалі словы падзякі, за яе творчасць, пажадалі Алене Рыгораўне далейшых творчых поспехаў, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.