Природа – это дом, в котором день за днём
Растут цветы и звери, кругом смеются дети.
И этот дом, и смех – один, один на всех,
Другого дома нет на целом свете….
“У природы есть друзья, это мы – и ты, и я” пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава. Выстава цікавая і пазнавальная для ўсіх катэгорый чытачоў. На ёй прадстаўлены выданні аб прыродзе. Па старонках кніг можна адправіцца ў дзіўны свет прыроды, пабываць у запаведніках, прайсці па таемных лясных сцежках і пазнаёміцца з насельнікамі лясоў, гор і рэк.