23.06. У рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам з мэтай фарміравання і развіцця ў падрастаючага пакалення культуры здаровага ладу жыцця, негатыўнага стаўлення да наркотыкаў і іншых шкодных звычак у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” была арганізавана выстава-агляд “Сохрани себе жизнь”, на якой размешчаны інфармацыйны матэрыял аб шкодзе наркотыкаў, прафілактыцы і барацьбе з гэтай страшнай хваробай, творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя праблеме наркаманіі. З наведвальнікамі працоўнага лагера “Лидер” праведзены тэст “Твоё отношение к наркотикам” і акцыя-перасцярога “Наркотики или жизнь: выбор за тобой”. У ходзе мерапрыемства былі паказаны відэа “прафілактыка наркотыкаў” і “шкода наркотыкаў”. У завяршэнне мерапрыемства кожнаму ўдзельніку была ўручана антынаркатычная памятка “Мы за жыццё без наркотыкаў”.\

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.