У рамках раённага бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” 27 ліпеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў хіт-парад перыёдыкі “Што прынёс нам паштальён”. Бібліятэкар знаёміла прысутных з апошнімі нумарамі дзіцячых часопісаў. Разам з імі заўсёды цікава падарожнічаць па розных гарадах і краінах, пазнаваць тайны космаса альбо падводнага свету. А ўсіх, хто любіць цікавыя гісторыі, казкі і прыгоды радавалі часопісы “Сказка на ночь” і “Зайкина школа”. Кожны нумар “3/9 царства” – гэта захапляючая гісторыя, займальныя галаваломкі, добры юмар і новыя героі. А ў часопісе “Непоседа” дзеці знайшлі і пагулялі ў гульню-брадзілку “Лясныя гномы”.