Хто саромеецца роднай мовы,
варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся.
В.Ластоўскі
Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна–мастацкай спадчыны запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Ліра» на падарожжа ў родную мову «У роднай мовы роднае карэнне», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Да пачатку мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Роднаму слову гучаць», дзе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову: прыгожую, сакавітую, лагодную. Удзельнікі праслухалі легенды беларускага народа, прачыталі вершы пра родную мову.
Таксама ў гэты дзень у бібліятэку завіталі выхаванцы і выхавацелі дзіцячага сада, вучні 1 класа ДУА «Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа». Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з новымі беларускімі дзіцячымі кнігамі, дзеці з задавальненнем адказалі на беларускія загадкі.