У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы – і святкуецца 14 кастрычніка, аддаючы належна матчынай працы, іх бескарыслівай ахвяры дзеля дабрасваіх дзяцей. Гэта свята – выдатная нагода выказаць сваю любоў і глыбокую падзяку самаму галоўнаму ў нашым жыцці чалавеку – маме. Бо мама – гэта ўвасабленне дабра, мудрасці і міласэрнасці. З гэтай нагоды ў Казлоўшчынскай ГПБЦ арганізавана кніжнаявыстава-свята “Галоўнае слова – мама”. На выставе прадстаўлены мастацкія творы пра маму. Вучні 5 класа завіталі ў бібліятэку павіншаваць са святам работнікаў бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.