19 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся фестываль ваеннай кнігі «У сэрцах і кнігах памяць пра вайну». Вялікая Айчынная вайна пакінула крывавы след ў гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Мінула ўжо 75 гадоў як Беларусь вызвалілі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў, і застаецца ўсё менш сведкаў тых страшных падзей, але і ў памяці дагэтуль жывыя ўспаміны ваенных гадоў і бязмерная мужнасць нашага народа. Пра перажытае ў вайну, праявы ўздымаў і падзенняў чалавечага духу, гераічныя подзвігі і самаахвярныя ўчынкі распавядаюць не толькі ўдзельнікі тых падзей, але і кнігі. Беларуская літаратура багата на творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Шэраг пісьменнікаў пакінулі нашчадкам вялікае і неацэннае багацце – свае кнігі. Сярод іх – В.Быкаў, І.Чыгрынаў, А.Куляшоў, С.Алексіевіч, А.Адамовіч і інш. Супрацоўнікі бібліятэкі, Вольга Бойка і Лаўра Кунюціце, пазнаёмілі чытачоў з лепшымі творамі ваеннай тэматыкі.