У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры прайшло мерапрыемства прысвечанае экалогіі “У свеце флоры і фаўны”. Мэта мерапрыемства– выклікаць у дзяцей цікавасць і любоў да роднай прыроды, навучыць іх гутарыць з ёй. Дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе знаўцаў прыроды, экскурсіі па экалагічнай сцежцы, пазнаёміліся з кнігамі “Маленькага Прафесара”.