Добры часопіс — самы надзейны сябар і даведнік па самых звычайных і незвычайных пытаннях. 21 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу – падарожжа па старонках часопісаў “У свеце перыёдыкі”. Карыстальнікам бібліятэкі былі прапанаваны часопісы, якія маглі зацікавіць запатрабаванні розных чытачоў. Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем цікавіліся экспанаванымі выданнямі.