3 верасня, да Дня ведаў, у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшла тэатралізаваная экскурсія па бібліятэцы для першакласнікаў ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Дзеці пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі і часопісамі, даведаліся аб правільным карыстанні імі, пра тое, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце, у чытальнай зале падчас бібліятэчна-бібліяграфічнага урока “Прачытай і раскажы”. Падчас экскурсіі дзеці сустрэліся з казачнымі персанажамі: Піратам і паштальёнам Печкіным, угадвалі хто напісаў віншавальныя тэлеграмы, выконвалі заданні пірата. Таксама іх увазе быў прапанаваны кніжны ералаш “Школьны сусвет”.