Марыў калісці славуты Скарына,
“Ціснучы” кнігі на мове бацькоў,
Простаму люду ў роднай краіне
Зробяць даступнайён мудрасць вякоў…
Да Дня беларускага пісьменства і друку 4 верасня ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК“Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “У вытокаў пісьменнасці”. Што мы ведаем пра мінулае?Ёсць немала цікавых гістарычных дадзеных пра наш старажытны край. Вядома,што пачынаючы з XIIстагоддзя была створана надзвычай багатая і разнастайная кніжная спадчына на старажытнай беларускай, царкоўна славянскай, рускай, польскай, лацінскай і іншых мовах. Каб больш даведацца пра гісторыю беларускай кнігі, наведвальнікам бібліятэкі была прапанавана кніжная выстава “Беларуская кніга: дарогамі вякоў”, дзе экспанаваліся кнігі пра гісторыю кнігадрукавання і творы нашых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў, як для дарослых, так і для маленькіх чытачоў бібліятэкі.