19 мая  у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”  на чарговае пасяджэнне сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Ім быў прапанаваны куфэрак парад “Удачи вам на даче”. Размова вялася аб агародных справах, аб цікавых гатунках агародніны і кветак. Жанчыны падзяліліся сваім вопытам вырошчвання расады памідораў і капусты. На самой справе, каб атрымаць добры ўраджай, трэба шмат працаваць, трэба ведаць, у які час рабіць пасадкі, як іх даглядаць. Потым жанчыны адказалі на пытанні “тэматычнай агароднай віктарыны”.  Напрыканцы сустрэчы работнікі бібліятэкі пажадалі поспехаў у нялёгкай агароднай справе і пажадалі ўдалага ўраджаю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.