8 Сакавіка – радаснае і ўсімі любімае свята. Гэта свята жанчын, якія увасабляюць у сабе пяшчоту, мудрасць і прыгажосць. З гэтай нагоды ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла гадзіна паэтычнага настрою «Улыбка мамы счастья добрый вестник», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню. Гучалі віншаванні і вершы ў адрас жанчын, была падрыхтавана кніжная паліца «Жанчына-крыніца ўсёй прыгажосці».