12 чэрвеня на тэрыторыі філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” пачала працаваць летняя пляцоўка бібліятэчны бульвар “Улётныя канікулы з кнігай”. Дзяцей чакаюць настольныя гульні, “рыбалка”, дартс і, вядома ж, цікавыя кнігі.  Для дзяцей школьнага лагера “Здаравячок” ладзіўся літаратурны каламбур “Дэтэктыў ідзе па следу”.Была падрыхтавана выстава-прапанова “Кніга-дэтэктыў”, праводзіліся конкурсы: “Жаргон”, дзе “дэтэктывы” павінны былі ўмець карыстацца прафесійным жаргонам; “Узнай злачынца”, дзе па апісанні павінны былі адгадаць літаратурнага героя; “Апісанне падазраваных”, дзе трэба было запомніць прадметы і чалавека, калі бачыш іх некалькі секунд. Паколькі дэтэктыву трэба валодаць добрым зрокам, выдатным слухам і другімі якасцямі, то наступны конкурс “Белае рэчыва” паказаў, як удзельнікі развілі свае прыродныя якасці. У 6-ці пранумераваных банках знаходзілася белае рэчыва, якое трэба было адгадаць. Нашы “дэтэктывы” выдатна справіліся з заданнямі і атрымалі салодкія пачастункі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.