Кожны год у трэцюю нядзеля мая адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу. На базе ДУА “Сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Дзятлава” для дзяцей, якія стаяць на ўліку ў Інспекцыі па справах непаўналетніх, аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гутарку-дыялог “Урок у імя жыцця”, прымеркаваную да гэтай даты. Напрыканцы мерапрыемства кожнаму ўдзельніку былі падараваны распрацаваныя і надрукаваныя аддзелам абслугоўвання і інфармацыі прафілактычныя памяткі “Урок у імя жыцця”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.