4 лютага Дзятлаўская раённая бібліятэка арганізоўвала сустрэчу аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік», якая прысвечалася 125 ̶  годдзю з дня нараджэння Віталя Біянкі. Пасяджэнне прайшло ў форме літаратурнага падарожжа «Урокі дабрыні Віталя Біянкі». Бібліятэкар Алена Хрышчановіч пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка. Расказала, што важнае месца ў жыцці Біянкі займалі адносіны з бацькам, які навучыў яго любіць усё жывое і запісваць на паперы ўбачанае. Пасля ўсе гэтыя запісы ператварыліся ў займальныя апавяданні і казкі пра прыроду. Дзеці ўспомнілі творы, дзе галоўныя героі жывёлы з іх звычкамі, хітрасцю. Бібліятэкар прапанавала рабятам гульні па кнігам Біянкі: «Правільна рассялі жыхароў у церамок», «Адгадайце загадкі і атрымайце адказ на цікавыя пытанні з «Лясной газеты».  У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі аднаіменнай выставы. Супрацоўнік бібліятэкі расказала, што калі чалавек любіць прыроду, ён ніколі ёй не пашкодзіць. А палюбіць прыроду дапамогуць творы Віталя Біянкі, якія дзеці змогуць ўзяць і пачытаць у нашай бібліятэцы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.