Напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна–мастацкай спадчыны сумесна з актыўнымі чытачамі, сектарам адпачынку “Жукоўшчынскі Дом культуры” і Жукоўшчынскім сельскім Саветам  прынялі  ўдзел у акцыі “Ускладанне кветак да помніка загінуўшым” у вёсцы Погіры і Вялікія Краглі, а таксама да памятнага знака  ў памяць 9 расстраляных мірных жыхароў вёскі Погіры. Удзельнікі ўсклалі кветкі да помнікаў воінам і мірным жыхарам,  загінуўшым на франтах і пры абароне Дзятлаўскага раёна.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.