На працягу студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкіладзіў бібліятэчную акцыю па перарэгістрацыі чытачоў “Усміхніцеся! Вы ў бібліятэцы!”.Традыцыйная працэдура ў гэтым годзе асвечана ўсмешкамі нашых карыстальнікаў. Як можна не ўсміхнуцца, калі вам пры афармленні лістка рэгістрацыі даруюць усміхаючага смайліка з добрымі пажаданнямі? Чытачы атрымліваюць разам з ім порцыю добрага настрою і буклет аб рабоце бібліятэкі. Дадзеная акцыя працягнецца да канца студзеня.