Лета ў самым разгары… Працягваюцца летнія канікулы, і мы імкнёмся, каб дзецям было весела, каб кожны дзень быў для іх цікавы і незабыўны.
5 жніўня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы праходзіў Дзень вясёлых забаў. У гэты дзень бібліятэку наведалі дзеці з дзіцячага аздараўленчага летніка “Усмешка”сярэдняй школы №1 г.Дзятлава. Іх увазе была прапанавана гульнёва-забаўляльная праграма “Уся справа ў капялюшы”. У бібліятэцы мы знайшлі чароўны капялюш, з якога “пасыпаліся” розныя гульні і конкурсы. Прымаючы ўдзел ў гульнях “Дзе мой нос”, “Скачучы мастак”, “Абуй Золушак”,”Угадай-ка” дзеці ўспомнілі мастацкія творы і літаратурных герояў, якія “жывуць” там. А сваю смеласць, спрытнасць і сяброўства яны прадэманстравалі праз гульні: ”Бягучы капялюш”, “На лясной дарожцы”, ”Муравей“, ”Сараканожка” і іншыя.