Лета ў самым разгары… Працягваюцца летнія канікулы, і мы імкнёмся,  каб дзецям было весела, каб кожны дзень быў для іх цікавы і незабыўны.

5 жніўня  ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы  праходзіў Дзень вясёлых забаў. У гэты дзень бібліятэку наведалі дзеці з дзіцячага аздараўленчага летніка “Усмешка”сярэдняй школы №1 г.Дзятлава. Іх увазе была прапанавана  гульнёва-забаўляльная праграма “Уся справа ў капялюшы”. У бібліятэцы мы знайшлі чароўны капялюш, з якога “пасыпаліся” розныя гульні і конкурсы. Прымаючы  ўдзел ў гульнях  “Дзе мой нос”, “Скачучы мастак”, “Абуй Золушак”,”Угадай-ка” дзеці ўспомнілі мастацкія творы  і літаратурных герояў, якія “жывуць” там. А сваю  смеласць, спрытнасць і сяброўства яны  прадэманстравалі праз гульні: ”Бягучы капялюш”, “На лясной дарожцы”, ”Муравей“, ”Сараканожка” і іншыя.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.