Дзятлаўская раённая бібліятэка для сваіх чытачоў 24 студзеня арганізавала духоўную размову са святаром «Усяму пачатак тут, у краі родным» на тэму «Хрышчэнне Гасподняе». Хрышчэнне ̶ адно з вялікіх гадавых святаў. Бібліятэкары Наталля Бадзяка і Лаўра Кунюціце расказалі пра гісторыю свята, звычаі, прыкметы і традыцыі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат многага, напрыклад: святой вадой асвяшчаюць ўсе пакоі ў дамах, двары і гаспадарчыя пабудовы, каб абараніцца ад дэманічнага свету. Кожны чалавек павінен піць святую ваду, каб увесь год быць здаровым і шчаслівым. На мерапрыемства быў запрошаны айцец Уладзімір, які павіншаваў ўсіх гасцей са святам, больш падрабязна расказаў усім пра Хрышчэнне Гасподняе, яго значэнне і важнасць святкавання. У рамках сустрэчы для чытачоў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма і выстава «Каб з верай жылі і дабрынёй».