Напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прызначаны на 26 студзеня, на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца інфармацыйная акцыя “Усё пра выбары”. Да яе актыўна далучыліся і супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. На гэты раз актывісты расказалі “Усё пра выбары” жыхарам горада Дзятлава. Удзельнікі раздавалі прахожым буклеты з інфармацыяй аб парадку правядзення галасавання, графіку работы выбарчых участкаў, кандыдатах у Прэзідэнты.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.