8 студзеня адзначае свой 60-гадовы юбілей наша таленавітая зямлячка пісьменніца і паэтка Алена Рыгораўна Абрамчык. Напярэдадні юбілею аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу-юбілей «Усё толькі пачынаецца…».

Алена Рыгораўна жыве і працуе ў Дзятлаве. Працуе ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі старэйшым навуковым супрацоўнікам. Піша на рускай і беларускай мове вершы, артыкулы, нарысы. На выставе экспанаваны зборнікі вершаў «У последней любви на краю», «Послевкусие», «Без тебя», «Навстречу солнцу», «Музыка нового дня», «Дацягнуцца да неба», аповесць «Один, девять. семь, один, или одиночество в сети по-русски» і кніга публіцыстыкі «Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі».

Віншуем Алену Рыгораўну з надыходзячым юбілеем!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.