У гэтым годзе 15 жніўня спаўняецца 375 гадоў з часу пабудовы касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Да гэтай падзеі для жыхароў г. Дзятлава бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ў гарадскім скверы, у рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены”, ладзілі гадзіну краязнаўства і фотавыставу “Узняўся касцёл на вякі”. Наведвальнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі стварэння касцёла, атрымалі цікавыя факты аб ім, падаравалі буклеты.
