Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, – значыць, змагацца за мір. Менавіта з гэтай нагоды ў рамках патрыятычнага праекта “Нам жить и помнить” з наведвальнікамі аздараўленчага лагера “Усмешка”, які працуе на базе СШ №3 г. Дзятлава. 20 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар – сустрэча пакаленняў “В 44-ом пришла в Принемонье Победа”. Былі запрошаны:  прадстаўнік ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Трашчаліна Таццяна Віктараўна і Гушча Ядзвіга Міхайлаўна – сакратар раённага Савета ветэранаў. Яны расказалі дзецям пра гераічную стойкасць і самаадданасць людзей таго часу, пра іх уклад у Вялікую Перамогу. Вялікую цікавасць выклікаў у дзяцей відэафільм “Дзецям пра Вялікую Айчынную вайну”. Таксама прынялі ўдзел у слайд – віктарыне “Что ты знаешь о войне”, дзе без памылкова адказвалі на пытанні віктарыны. Супрацоўнік аддзела маркетынгу падрыхтавала знаёмства з літаратурай кніга ў кадры “Война глазами детей” з праглядам буктрэйлераў кніг, распавядаючых аб лёсе дзяцей падчас Вялікай Айчыннай вайны.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.