14 лютага Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі прыняла ўдзел у вечары — сустрэчы пакаленняў «В душе моей болит Афган», якую ладзілі работнікі аддзела культуры і дасуга «Казлоўшчынскі Дом культуры» і арганізавалі выставу – успамін «Афган: полымя вайны». На якой была прадастаўлена мастацкая літаратура М.Чаргінца, А.Праханава, С.Алексіевіч; кнігі «Памяць», «Поле жизни», «Когда поют солдаты», фота і газетны матэрыял. Мерапрыемства было прымеркавана да 30 – годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. На сустрэчу былі запрошаны воіны – інтэрнацыяналісты, якія жывуць на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета. Героямі сустрэчы сталі Віктар Антончык, Аляксандр Альшэўскі і Аляксандр Туровіч.